Новости

Сучасная беларуская література на уздыме. Не чулі?

17 лютага ў Віцебску прайшло мерапрыемства “Сучасная беларуская літаратура на ўздыме”. Мерапрыемства праходзіла ў цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Максіма Горкага, фармат правядзення — афлайн ток-шоў.

У дыскусіі прымалі ўдзел: Алесь Замкоўскі, загадчык літаратурна-мастацкай часткі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск), Павел Касцюкевіч, беларускі пісьменнік, перакладчык сучаснай ізраільскай і амерыканскай прозы, першы лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”, Міраслаў Лазоўскі, памочнік дырэктаравыдавецтва “Беларускі Кнігазбор”, а так жа работнікі бібліятэк горада Віцебска.

IMG_6528

У пачатку вядучы распавёў аб становішчы спраў у літаратурнам жыцце краіны. Так, згодна з інфармацыі, якую прадставілі на прэзентацыі 50% беларусаў ніколі не купляюць киниги ў крамах, 37,7% ніколі не чытаюць мастацкую літаратуру наогул, а 23,6% — чытаюць хоць бы раз у год. На беларускай мове не чытаюць 80% насельніцтва.

IMG_6489

Пасля мерапрыемства перайшло ў фармат дыскусіі, у якой акрамя запрошаных экспертаў прынялі ўдзел гледачы ў зале, якія змаглі выказаць меркаванне па пазначаным вядучым пытаннях.

IMG_6545

Асноўнай тэматыкай дыскусіі з’яўлялася становішча спраў у асяроддзі сучаснай беларускай літаратуры, а ў прыватнасці, як змяніць існуючую тэндэнцыю, па якой чытачы ў краіне не так добра ведаюць і ўспрымаюць творы сучасных беларускіх пісьменнікаў, а гэтак жа не так актыўна купляюць іх кнігі.

IMG_6506